Audio tour Цэнтр Берасця: украінскія гісторыі
2 sights
- Audio tour Summary
-
Audio tour Summary
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны, у цэнтры горада.
На цэнтральных вуліцах вы сустрэнецеся з галіцка-валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — самым паспяховым кіраўніком Берасця, іконай фемінізму Лідзіяй Гарбачовай, паэтам-экспрэсіяністам Дмытром Фалькіўскім, удзельнікамі ўкраінскага антынацысцкага падполля, дзейнасць якога ў Берасці пакуль малавядомая... Таксама вы сутыкнецеся з сусветнавядомымі героямі ўкраінскай гісторыі, такімі як Леся Украінка, балетмайстар Васіль Аўраменка, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...
Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць пехатой, на ровары ці самакаце. Маршрут — ад вакзала да ЦУМа, і назад. Не ўсе гістарычныя будынкі, пра якія ідзе гаворка, захаваліся. Але мы палічылі важным адзначыць, якія істотныя аб'екты некалі знаходзілася на месцы сучасных, напрыклад, ЦУМа або "Дзіцячага свету".
Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем скарыстацца пешаходным турам па Брэсцкай крэпасці і вялікім турам па ўсім Берасці (80 мясцін). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.
Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей. У гісторыі горада вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.
Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.
У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. А калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.
- 1 Вакзал «Брэст-Цэнтральны»
- 2 Жанчыны ва ўкраінскім руху: тут жыла феміністка Лідзія Гарбачова
- 3 Брэсцкі дзяржуніверсітэт. Будынак гімназіі, дзе вучыўся Дмытро Фалькіўскі і Уладзімір Кітаеўскі
- 4 Свята-Мікалаеўская царква
- 5 Месца офіса «Просвіты»
- 6 Украінская прагімназія і прыватная руская гімназія (Куйбышава, 11)
- 7 Першы адрас эмігрантаў з УНР: месца офіса Украінскага цэнтральнага камітэта
- 8 Падпольная кватэра УПА (Пушкінская, 35)
- 9 Офіс партый «СельСаюз» і «СельРоб»
- 10 Помнік Тысячагоддзя Берасця
- 11 Клуб украінскай моладзі
- 12 Сінагога (на яе падмурках пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)
-
Audio tour Summary
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны, у цэнтры горада.
На цэнтральных вуліцах вы сустрэнецеся з галіцка-валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — самым паспяховым кіраўніком Берасця, іконай фемінізму Лідзіяй Гарбачовай, паэтам-экспрэсіяністам Дмытром Фалькіўскім, удзельнікамі ўкраінскага антынацысцкага падполля, дзейнасць якога ў Берасці пакуль малавядомая... Таксама вы сутыкнецеся з сусветнавядомымі героямі ўкраінскай гісторыі, такімі як Леся Украінка, балетмайстар Васіль Аўраменка, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...
Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць пехатой, на ровары ці самакаце. Маршрут — ад вакзала да ЦУМа, і назад. Не ўсе гістарычныя будынкі, пра якія ідзе гаворка, захаваліся. Але мы палічылі важным адзначыць, якія істотныя аб'екты некалі знаходзілася на месцы сучасных, напрыклад, ЦУМа або "Дзіцячага свету".
Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем скарыстацца пешаходным турам па Брэсцкай крэпасці і вялікім турам па ўсім Берасці (80 мясцін). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.
Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей. У гісторыі горада вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.
Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.
У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. А калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.
Reviews
3 reviews
Review this tour-
05-08-2025
Дзякую, цікава.
-
01-28-2025
Вот такие авторы и превратили прекрасную Украину в дремучий Рагулестан... Бред полный.
-
04-18-2024
при чем тут вообще украина
Download the free izi.TRAVEL app
Create your own audio tours!
Use of the system and the mobile guide app is free
