Audio tour

Audio tour Берасце: украінскія гісторыі. Вялікі тур

QR code

2 sights

  1. Sommario Auditour
  2. Sommario Auditour

    Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны.

    Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей, такіх як заключэнне Берасцейскага міру, прыняцце Берасцейскай Уніі, выданне Берасцейскай Бібліі Мікалая Радзівіла, праўленне Уладзіміра Васількавіча і росквіт сярэднявечнага Берасця ў складзе Галіцка-Валынскага княства, фантастычнай сілы ўсплёск украінскай культуры ў 1920-30-я гады на фоне жорсткай антыўкраінскай палітыкі тагачаснай Польшчы...

    Гэта і зусім мала вядомая ў кантэксце гісторыі Берасця дзейнасць украінскага антынацысцкага падполля.

    І адраджэнне ўкраінскага руху ў часы Савецкага Саюза і ў 90-я гады.

    І напісанне феміністычнай украінскай "Азбукі жаночага руху"... 

    Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць на аўто. У выніку атрымаецца такое кола па горадзе. Але ясна, што за раз увесь шлях не праедзеш. Ды і маршрут гэты досыць умоўны. Бо ў першую чаргу, наш гід разлічаны на шматлікія самастойныя прагулкі — пешкі, на ровары, самакаце і машыне. Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Тым больш, у тэксце кожнага пункта гіда вы знойдзеце адсылкі да іншых пунктаў, каб удакладніць або паглыбіцца ў сумежную тэму.

    Наш гід змяшчае 80 пунктаў і ўсё ж не прэтэндуе на паўнату. Але гэта першая спроба прадставіць некаторыя рысы, некаторыя фарбы ўкраінскага жыцця Брэста. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і пешаходны тур па Брэсцкай крэпасці.

    У гісторыі Брэста вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.

    Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.

    У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. І калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.

    Таксама вы сустрэнеце тут сусветнавядомых герояў украінскай гісторыі, такіх як Леся Украінка і Тарас Шаўчэнка, танцоры Серж Ліфар і Васіль Аўраменка, Раман Шухевіч і Сцяпан Бандэра, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...

  3. 1 Помнік Тарасу Шаўчэнку
  4. 2 Будтрэст №8 (бульвар Шаўчэнкі, 4)
  5. 3 Офіс партыі «СельРоб-Еднасць»
  6. 4 Украінскі кааператыў «Сяло»
  7. 5 Дом з украінскім надпісам (Савецкая, 104)
  8. 6 Аптэка Грынберга, якую будаваў вядомы балетмайстар (Савецкая, 101)
  9. 7 Сінагога (на яе падмурках пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)
  10. 8 Рэдакцыя «Голосу Берестейщини» і офіс Украінскага грамадска-культурнага аб’яднання Брэсцкай вобласці
  11. 9 Украінскі банк (17-га Верасня, 39)
  12. 10 Яўрэйская лякарня (Савецкіх пагранічнікаў, 54)
  13. 11 Помнік Афанасію Філіповічу
  14. 12 Друкарня Холмскага губернскага староства (Машэрава, 32)
  1. Sommario Auditour

    Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны.

    Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей, такіх як заключэнне Берасцейскага міру, прыняцце Берасцейскай Уніі, выданне Берасцейскай Бібліі Мікалая Радзівіла, праўленне Уладзіміра Васількавіча і росквіт сярэднявечнага Берасця ў складзе Галіцка-Валынскага княства, фантастычнай сілы ўсплёск украінскай культуры ў 1920-30-я гады на фоне жорсткай антыўкраінскай палітыкі тагачаснай Польшчы...

    Гэта і зусім мала вядомая ў кантэксце гісторыі Берасця дзейнасць украінскага антынацысцкага падполля.

    І адраджэнне ўкраінскага руху ў часы Савецкага Саюза і ў 90-я гады.

    І напісанне феміністычнай украінскай "Азбукі жаночага руху"... 

    Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць на аўто. У выніку атрымаецца такое кола па горадзе. Але ясна, што за раз увесь шлях не праедзеш. Ды і маршрут гэты досыць умоўны. Бо ў першую чаргу, наш гід разлічаны на шматлікія самастойныя прагулкі — пешкі, на ровары, самакаце і машыне. Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Тым больш, у тэксце кожнага пункта гіда вы знойдзеце адсылкі да іншых пунктаў, каб удакладніць або паглыбіцца ў сумежную тэму.

    Наш гід змяшчае 80 пунктаў і ўсё ж не прэтэндуе на паўнату. Але гэта першая спроба прадставіць некаторыя рысы, некаторыя фарбы ўкраінскага жыцця Брэста. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і пешаходны тур па Брэсцкай крэпасці.

    У гісторыі Брэста вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.

    Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.

    У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. І калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.

    Таксама вы сустрэнеце тут сусветнавядомых герояў украінскай гісторыі, такіх як Леся Украінка і Тарас Шаўчэнка, танцоры Серж Ліфар і Васіль Аўраменка, Раман Шухевіч і Сцяпан Бандэра, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...

Recensioni

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.
  • Сергей

    1 out of 5 rating 01-28-2025

    Бред победившего быдла.

  • Ігор. 03.01.2023

    5 out of 5 rating 01-03-2023

    Політична доля міст і країв мінлива. А ось життя видатних діячів культури як взірець для нащадків ,показує їхні досягнення для збагачення культури з минулих часів, як треба діяти у всіляких ситуаціях, щоби показати талант народу, його можливості і особистої безкорисливості .

  • Тома

    5 out of 5 rating 09-28-2022

    Дзякуй за гід! Вельмі цікавы:)

  • Тарас

    5 out of 5 rating 09-28-2022

    Дзякуй камандзе, што стварыла гэты цудоўны гід. Вельмі цікава шпацыраваць брэстам і слухаць яго. Канешне, часам ёсць праблемы з гукам, але гэта не зменьшвае асалоды. вельмі добрая ініцыятыва, дапамагае глыбей зразумець гэтыя мясціны, гэтых людзей і іх этнас.

  • Путешественник

    1 out of 5 rating 08-28-2022

    Ерунда какая-то

Crea i tuoi audio tour!

L'uso del sistema e l'app di guida per dispositivi mobili sono gratuiti

Avvia

App preview on iOS, Android and Windows Phone