Tour audio

Tour audio Масаляны

Seulement en Belarusian
Code QR

4 sites touristiques

  1. Aperçu de l'audioguide
  2. Aperçu de l'audioguide

    Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы. Любіць Радзіму - значыць берагчы і ахоўваць яе, вывучаць яе гісторыю і культуру. Цікавячыся гісторыяй роднага краю, ведаючы жыццёвыя шляхі сваіх продкаў,  сучасны чалавек адчувае непарыўную сувязь са сваёй зямлёй. Тую сувязь, якая ідзе праз вякі, праз кроў і гены, тую, якую нельга патлумачыць словамі – толькі адчуць.

    Знаёмства з мінулым, цяперашнім і меркаваным будучым сваёй малой радзімы, спрыяе фармаванню ў чалавека светапогляду, у які ўключана ўсведамленне сваёй прыналежнасці да вызначанай нацыі і, як следства, гонар за гэта.

    У кожнага чалавека адчуванне малой Радзімы сваё: гэта ці той куток, што яму блізкі, ці той, дзе ён нарадзіўся, ці дзе прайшлі гады яго жыцця. І куды б ні закінуў чалавека лёс, ён памятае гэты куток, яго цягне туды вярнуцца, пасядзець на знаёмай лавачцы, пераскочыць праз ручаёк, прайсці па вуліцы, якая сыходзіць у далеч, дакрануцца да цяжкага валуна на ўскрайку лесу ці парку, загадаць, як у дзяцінстве, сваё самае запаветнае жаданне…Для мяне такі куток - вёска Масаляны Бераставіцкага раёна Гродненскай вобласці. Тут жывуць мае дзядулі і бабулі, тут прайшла значная частка майго дзяцінства і, хоць я і не нарадзілася тут, да гэтага месца прывязана мая душа.

    Прыязджаючы ў Масаляны, размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, вучнямі мясцовай школы, з захапленнем слухаю гісторыі далёкага і блізкага мінулага і кожны раз упэўніваюся:  вёска ў нас унікальная.

  3. 1 Масаляны
  4. 2 Царква Раства Багародзіцы
  5. 3 Сядзіба Біспінгаў
  6. 4 Капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Téléchargez l'appli gratuite izi.TRAVEL

izi.TRAVEL app on iOS and Android

Créez vos propres visites audio!

L'utilisation du système et de l'appli de guide mobile est totalement gratuite

Create a guide

izi.TRAVEL CMS for creating audio tours