Museum Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
- Download the applinks
- iOS
- Android
- Windows Phone
Museum info
About the museum
У будынку жылога корпуса былога Богаяўленскага манастыра паміж залаў Музея беларускага кнігадрукавання размясціўся яшчэ адзін з філіялаў НПГКМЗ — Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.
Інтэр'ер музея-бібліятэкі аформлены на ўзор заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII–ХVІІІ стагоддзя — кніжныя шафы, размешчаныя ў два ярусы, бюсты вучоных-філосафаў, чытальная зала і пасярэдзіне — вялікі глобус. Па-мастацку аформіў гэтую ідэю полацкі мастак Ігар Куржалаў.
Экспазіцыя асвятляе розныя перыяды жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага: самы ранні полацкі перыяд, гады вучобы ў Кіеве і Вільні, маскоўскі перыяд.
Асноўнае месца ў музейнай экспазіцыі адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці Сімяона Полацкага. У музейных вітрынах размясціліся арыгіналы яго кніг: „Жезл правления“ (1753), „Тестамент“ (1680), „Вечеря душевная“ (1683), копіі рукапісаў асветніка, яго фігурныя вершы ў стылі барока, кнігі XVII–ХVІІІ стст., а таксама працы сучасных навукоўцаў, прысвечаныя жыццю і дзейнасці славутага палачаніна.
Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 года. Экспазіцыйная плошча — 134,5 кв.м. Экспануецца 145 музейных прадметаў. Акрамя таго, тут захоўваецца частка калекцыі друкаваных выданняў з фондаў НПГКМЗ і фонд навуковай бібліятэкі. Працуе чытальная зала на 10 месцаў.
У памяшканні музея-бібліятэкі праходзяць розныя прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, навуковыя канферэнцыі.
Plan your visit
- 22, Ніжне-Пакроўская вуліца, Вялікі Пасад, Цэнтр, Polatsk, Polatsk District, Vitsebsk Region, 211400, Belarus
- http://simeon.polotsk.museum.by/
Exhibits
Exhibits featured with audio
Reviews
2 reviews
Review this tour-
06-19-2021
озвучка классная, но есть минус тчто не понятно что он говорит, а так 5 звёзд.
-
11-03-2018
Цудоўна!
Download the free izi.TRAVEL app
Create your own audio tours!
Use of the system and the mobile guide app is free