Музей

МузейГісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” / Экспазіцыйна-выставачны пр

Только на Белорусский

Информация о музее

О музее

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” прэзентуе мемарыяльны экспазіцыйна-выставачны праект “Аўта/Партрэт Рэканструктара”, прымеркаваны да 85-ых угодак з нараджэння і 20-ых — са дня смерці мастака і культурнага дзеяча Яўгена Куліка.

Яўген КУЛІК (31 кастрычніка 1937 – 12 студзеня 2002) — беларускі графік, які належаў да генерацыі дзяцей вайны. Гэта тыя самыя паваенныя маладзёны, якія стваралі сённяшнюю Беларусь — Беларусь мастацкую, Беларусь культурніцкую, Беларусь гістарычную, этнаграфічную дый даследчую. У чымсьці, вядома, яны працягвалі справу і спадкавалі папярэднікам — і беларусам міжваення, і беларусам канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. А ў чымсьці яны былі і абсалютна арыгінальнымі і непаўторнымі, у чымсьці яны былі піянерамі…

Уся выстава, увесь праект-акцыя пабудаваная на дыялозе — дыялозе паміж сапраўднымі артэфактамі і работамі-рэканструкцыямі Яўгена Куліка, і сучасным Заслаўем.

На выставе мы маем паспрабаваць паглядзець на творчасць Яўгена Куліка антрапалагічным позіркам — не толькі на ягоную мастацкую, але і культурніцкую і даследчую дзейнасць, паспрабаваць антрапалагічна асэнсаваць, так бы мовіць апісаць як этнограф у полі, яго арт-работу гістарычнага рэканструктара…

Часовая экспазіцыя рэалізуецца Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” ў рамках навукова-даследчага экспазіцыйна-выставачнага праекта “Этнаграфіка рэчавіду”. 

“Аўта/Партрэт Рэканструктара” — першая частка праекта. Як і ўвесь праект, ён задуманы як спроба антрапалагічнага прачытання мастацкіх тэкстаў — твораў мастакоў, фатографаў, літаратараў — і тэкстаў навуковых — вынікаў гістарычных даследаванняў, палявых этнаграфічных экспедыцый, археалагічных вышукаў.

І тут старабеларускае слова рэчавід не ў поўнай меры супадае з мастацтвазнаўчым значэннем яго франкафоннага сіноніма нацюрморт. Калі французскі тэрмін перадусім традыцыйна ўспрымаецца як выява пэўных неадушаўлёных прадметаў, то рэчавід тут, у нашым праекце, — гэта не проста выявы рэчаў. Гэта размова, пры тым не столькі пра іх вонкавасць, колькі пра экзістэнцыю ці, нават, іх да-зайн — іх тут-быццё…

Змешчаныя ў прастору музейнай экспазіцыі, пэўныя артэфакты раскрываюцца з пункту гледжання антрапалагічнага прачытання кантэксту іх з’яўлення ў гісторыі, культуры дый у самім музеі. Ствараецца спроба даследавання іх як сведчання публічнай гісторыі.

Аўтары ідэі і куратары выставы с.н.с. Ксенія Сямашка і Генадзь Сівохін

Спланировать посещение

  • Музейно-выставочный комплекс, 4, Рыночная улица, Заславль, Минский район, Минская область, 223036, Беларусь
  • Сегодня:
    09:00 - 17:00
    пн
    Закрыто
    вт
    9:00 - 17:30
    ср
    9:00 - 17:30
    чт
    9:00 - 17:30
    пт
    9:00 - 17:30
    сб
    9:00 - 17:30
    вс
    9:00 - 17:30
    Показать часы работы
  • http://zaslaue.museum.by/be/node/63576

Экспонаты

Экспонаты с озвученной историей

Отзывы

Отзывов пока нет

Написать первый обзор
A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

Скачать бесплатное приложение izi.TRAVEL

Get_app

Опубликуйте собственный аудиотур!

Используйте систему и мобильное приложение абсолютно бесплатно

Начать

App preview on iOS, Android and Windows Phone