Введение

ВведениеТурыстычны маршрут па г. Шчучыне

2 Точки тура

  1. Информация о туре
  2. Информация о туре

    Шчучынскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Гродзенскай вобласці, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Плошча раёна – 191,1 тыс. га. Насельніцтва горада Шчучына складае 16 175 чалавек.

    Што да назвы, то тут меркаванні гісторыкаў разыходзяцца.  Даследчык тапанімікі Беларусі В.А. Жучкевіч звязвае назву горада з прозвішчам Шчука, называючы яго заснавальнікам горада. Такі род сапраўды быў, але згадкі пра яго адносяцца да XVII-XVIII стст. Існуе яшчэ адно тлумачэнне паходжання назвы. У “Энцыклапедычным слоўніку” Ф.А.Брокгауза і І.А. Эфрона, чытаем: “Шчучын – мястэчка – Віленскай губерні Лідскага павета каля ракі Шчучынкі ў 48 вёрстах ад павятовага горада”. На аснове гэтага можна зрабіць выснову аб тым, што сваю назву горад атрымаў ад маленькай рэчкі, на якой быў заснаваны. Існуе меркаванне, што на рацы быў млын, у запрудзе якога, вадзілася шмат шчупакоў – адсюль і назва населенага пункта. Аднак, найбольш верагодна, што назва горада пайшла ад расліны вострыца/лугавік (на рускай мове – щучка).

    За адпраўную кропку гісторыі горада ўмоўна прыняты 1517 год, калі Шчучын упершыню быў згаданы ў Літоўскай метрыцы. Важную ролю ў працэсе станаўлення горада адыгралі манахі каталіцкага ордэна піяраў, якія прыбылі ў Шчучын у 1718 годзе па запрашэнні Юзэфовіч-Глебіцкіх. У 1726 годзе тут быў заснаваны калегіум піяраў – навучальная ўстанова, хутка набыла славу лакальнага цэнтра асветы. У 1732 годзе ў Шчучыне была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі абшчына сясцёр міласэрнасці, пры якой з часам былі створаны шпіталь і школа для дзяўчынак.

    Дзякуючы намаганням уладальніка Шчучына Ігната Сцыпіёна, 23 мая 1761 года кароль Аўгуст III падпісаў прывілей на Магдэбургскае права.  У 1773 годзе ў Шчучыне адкрылася адна з першых аптэк на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1785 годзе па ініцыятыве выкладчыка шчучынскай школы піяраў Станіслава Баніфацыя Юндзіла ў горадзе быў закладзены цудоўны батанічны сад.

    Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шчучын увайшоў у склад Расійскай Імперыі. У пачатку XIX стагоддзя ў якасці пасагу мястэчка перайшло ва ўласнасць князя Францыска Ксаверыя Друцкага-Любецкага. Новы ўладальнік разгарнуў шырокае будаўніцтва: у сярэдзіне 30-х гадоў XIX стагоддзя Шчучын ужо ўпрыгожвалі новы будынак пошты, гасціны дом, гандлёвыя флігелі і крамы. Да пачатку ХХ стагоддзя мястэчка стала дамінуючым эканамічным цэнтрам рэгіёну.

    Перыяд рэвалюцый і войнаў адбіўся на далейшам развiцці Шчучына. У верасні 1915 года мястэчка было захоплена войскамі кайзераўскай Германіі. Акупацыйныя ўлады, ацаніўшы ўзровень яго развіцця і выгаднае стратэгічнае размяшчэнне, зрабілі Шчучын адміністрацыйным цэнтрам акругі - «Крайс». На яго тэрыторыі размясцілася больш за 20 лагераў для ваеннапалонных. У адным з іх, размешчаным у будынку лесапільні ў Шчучыне, змяшчалася больш за 30 французскіх афіцэраў, у тым ліку і будучы лідар руху Супраціўлення і прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь.

    Пасля распаду Расійскай Імперыі Шчучын апынуўся ў эпіцэнтры палітычнай барацьбы. За адносна кароткі тэрмін яго абвяшчалі складовай часткай розных дзяржаўных утварэнняў – расійскіх, беларускіх, польскіх, літоўскіх. Па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе Шчучын стаў часткай Польскай дзяржавы.

    У верасні 1939 года ўспыхнула полымя Другой сусветнай вайны. Па ўмовах пакта Рыбентропа-Молатава тэрыторыя Шчучыншчыны была далучана да БССР, а ўжо ў 1940 годзе былі ўтвораны Шчучынскі, Васілішкаўскі і Жалудоцкі раёны ў складзе Баранавіцкай вобласці.

    З 26 чэрвеня 1941 па 12 ліпеня 1944 года Шчучын быў акупаваны нацысцкімі войскамі. У верасні 1941 года было створана Шчучынскае гета, куды было назганяна яўрэйскае насельніцтва. Усяго за гады вайны акупанты знішчылі 7500 жыхароў раёна, у асноўным яўрэйскай нацыянальнасці. Каля 2000 ураджэнцаў Шчучыншчыны загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах, частка насельніцтва была вывезена ў Германію на катаржныя работы.

    12 ліпеня 1944 года Шчучын вызвалілі войскі Чырвонай Арміі.

    З сярэдзіны 50-ых гадоў ХХ стагоддзя значную ролю ў гісторыі горада Шчучына пачалі адыгрываць вайскоўцы. Яшчэ ў 1939 годзе ля горада быў пабудаваны грунтавы аэрадром. У 1954 годзе тут размясцілася буйная авіяцыйная база. За перыяд існавання авіябазы тут дыслакаваліся самалёты знішчальнай авіяцыі, бамбавікі, самалёты-разведчыкі. З распадам СССР авіябаза апынулася незапатрабаванай і ў пачатку 90-х гадоў спыніла сваё існаванне.

    Сёння Шчучын – дынамічна развіваючыся раённы цэнтр з 16-тысячным насельніцтвам. Горад валодае значным турыстычным патэнцыялам, дзякуючы добра захаваным архітэктурным помнікам – палацу князёў Друцкіх-Любецкіх, каталіцкім і праваслаўным храмам, гістарычнай забудове цэнтральнай плошчы. Цікавасць для гасцей уяўляюць таксама музейныя экспазіцыі рознай тэматычнай накіраванасці, размешчаныя на базе ўстаноў культуры і адукацыі.

  3. 1 Самалёт-помнік МіГ-25ПУ
  4. 2 Палац Друцкіх-Любецкіх
  5. 3 Самалёт-помнік МіГ-19
  6. 4 Помнік Цетцы
  7. 5 Калегіум піяраў
  8. 6 Касцёл Святой Тэрэзы
  9. 7 Помнік загінуўшым воінам
  10. 8 Царква Святога Міхаіла Архангела
  11. 9 Плошча Свабоды
  12. 10 Вежа з гадзіннікам
  13. 11 Гімназія г. Шчучына

Отзывы

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.
  • Галина

    4 out of 5 rating 01-15-2020

    Спасибо

  • Elena

    5 out of 5 rating 10-09-2019

    отличная экскурсия!приятный голос у гида, узнала много нового о вашем городе

  • Татьяна

    5 out of 5 rating 08-07-2019

    Большое спасибо, приехали родственники из России, благодаря вашей экскурсии погуляли по городу Щучину со знанием дела!