Museum

MuseumМузей беларускага кнігадрукавання

Museum-info

Over het museum

Музей беларускага кнігадрукавання — філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Размяшчаецца ў памяшканні былога жылога корпуса Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніку архітэктуры ХVІІІ стагоддзя.

Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, славутага палачаніна Францыска Скарыны.

Экспазіцыйная плошча музея складае 928 кв.м. Экспазіцыя размяшчаецца ў 15 залах, на двух паверхах, дзе дэманструецца 1537 музейных экспанатаў.

Музей прысвечаны кнізе ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да кнігі сучаснай, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння пісьменнасці, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. Ён з'яўляецца адзіным у краіне музеем такога тыпу.

Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі: рукапісныя, старадрукаваныя, а таксама сучасныя выданні. Сярод іх такія рарытэты, як „Евангелле вучыцельнае“ (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595), Іеранім Фалецкі „12 прамоў“ (Венецыя, выданне Альдаў, 1558), „Минея общая“ (Масква, 1628) і інш. Сучасныя выданні прадстаўлены лепшымі кнігамі — лаўрэатамі конкурсаў „Мастацтва кнігі“.

Акрамя кніг, у музеі прадстаўлена і іншая друкаваная прадукцыя: часопісы і газеты розных гадоў, календары, паштоўкі, буклеты, лістоўкі. Тут можна таксама пазнаёміцца з працэсам стварэння кнігі ў майстэрні перапісчыка і друкарні, убачыць розныя матэрыялы і прылады для пісьма.

Plan je bezoek

Objecten

Objecten met audio

Beoordelingen

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.
  • Оксана

    2 out of 5 rating 07-06-2018

    Озвучку роботом слушать невозможно :(

Maak eigen audiogidsen!

Het gebruik van het systeem en de app is gratis

Start

App preview on iOS, Android and Windows Phone