Musée

MuséeМастацкая галярэя

Infos Musée

À propos du musée

Старажытны Полацк з’яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і культуры. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, ён заўсёды аказваўся ў гушчы культурных падзей. Таму наяўнасць у яго культурным арсенале Мастацкай галерэі - гэта з’ява традыцыйная і адначасова ўнікальная.

Першая вядомая нам галерэя была адкрыта ў Полацкім езуіцкім калегіуме яшчэ ў 1788 годзе. У яе зборы знаходзіліся копіі з карцін Рафаэля Санці, Тыцыана Вечэліа, Пітэра Паўля Рубенса, палотны Сальватора Розы, Сымона Чаховіча, Ігнація Дароці, партрэты выкананыя алеем, тушшу і алоўкам.

У пачатку XXI стагоддзя, у 2002 годзе, на трох паверхах аднаго з адрэстаўраваных карпусоў былога езуіцкага калегіума зноў пачала сваю дзейнасць Мастацкая галерэя. Сёння ў экспазіцыю галерэі ўваходзяць некалькі тэматычных комплексаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з культавым і свецкім мастацтвам XVII-XXI стагоддзяў.

Калекцыі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю, вельмі разнастайныя і ўяўляюць сабой збор прадметаў мастацкага значэння. Раздзел іканапісу Беларусі XVII-XIX стагоддзяў уключае ў сябе калекцыю медналітай пластыкі XIX стагоддзяў і прадметы археалогіі XII стагоддя, знаёміць з унікальнымі іконамі ўніяцкага пісьма, якія знаходзіліся ў іканастасе Сафійскага сабора, дае ўяўленне аб разнастайнасці культавай культуры. Раздзел выяўленчага мастацтва Беларусі XX стагоддзя прадстаўляе ўсе віды візуальнага мастацтва ў яго эвалюцыйным развіцці. Дастаткова поўна ў экспазіцыі прадстаўлена мастацкае асяроддзе віцебскага і полацкага рэгіёнаў.

Шматгадовая сумесная праца расійскіх і беларускіх рэстаўратараў дала магчымасць прадставіць фрагменты сценапісу XVIII-XIX стагоддзяў са Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, якія распавядаюць аб культурнай унікальнасці помніка і адкрыццях у галіне навукова-рэстаўрацыйных работ.

Programmer votre visite

Pièces exposées

Objets exposés présentés avec fichier audio

Commentaires

Aucun commentaire pour l'instant

Rédiger le premier commentaire
A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

Créez vos propres visites audio!

L'utilisation du système et de l'appli de guide mobile est totalement gratuite

Commencer

App preview on iOS, Android and Windows Phone